Расейскія войскі занялі Новаазоўск (абноўлена)



Расейцы ўсталявалі кантроль над Новаазоўскам і іншымі мясцовасцямі ў паўднёва-ўсходняй Украіне. Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін «мэтанакіравана пачаў вайну ў Еўропе». «Сітуацыя, сапраўды, вельмі складаная, і гонар украінскім вайскоўцам, якія ахоўваюць і бароняць нашу дзяржаву. Пуцін мэтанакіравана пачаў вайну ў Еўропе. Гэта ведае ўвесь свет, і схаваць гэта немагчыма», — сказаў прэм’ер Украіны.

З адмымсловай заявай наконт уварвання расейскіх войскаў на ўсход Украіны выступіла былая прэм’ер-мінісар Украіны  Юлія Цімашэнка:

– Ноччу адбылося ўварванне расейскай арміі на тэрыторыю Украіны. Мы не маем права зараз хаваць галаву ў пясок. Мы ўжо не можам называць усё, што адбываецца зараз на ўсходе Украіны тэрарыстычнай акцыяй нейкіх невядомых сепаратыстаў. Трэба сумленна сказаць, што Расея развязала вайну супраць Украіны.

Расейскія СМІ сцвярджаюць, што баевікі «ДНР» захапілі стратэгічную вышыню Савур-Магіла ў Данецкай вобласці, якую да гэтага ўтрымлівалі вайскоўцы Антытэрарыстычнай аперацыі, паведамляе УНІАН.

Наступ у кірунку Марыупаля — гэта спроба адцягнуць сілы ўкраінскай арміі, якая лакалізавала і акружыла прарасейскіх баевікоў на Данбасе, кажа ўкраінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб:

– Яны бачаць, што ўжо фактычна ідзе лакалізацыя канфлікту, хочуць расхістаць украінскае войска. Але гэта ўжо прыкмета таго, што параза Пуціна відавочная і яна вельмі блізка.

Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк просіць заходніх партнёраў склікаць тэрміновае паседжэнне Рады Бяспекі ААН у сувязі з дзеяннямі Расеі на ўсходзе Украіны.

Анна Шайкоўская, Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Камандзір 5-й роты батальёна „Днепр-1” Уладзімір Шылаў паведаміў, што Новаазоўск занялі расейскія войскі, а былы баец „Азова” кажа, што рыхтуецца наступ на Марыўпаль і Валнаваха.

Пра гэта ён паведаміў у эфіры „5 канала”, перадае Еспресо.TV.

„Цяпер Наваазоўск захоплены расейскімі войскамі, заблакаваны танкамі. Выезд жыхарам з яго забаронены. На заўтра, па паведамленнях расейскіх вайскоўцаў, будзе праводзіцца зачыстка горада”, – сказаў Шылаў.

„Крыніца – адзін з маіх байцоў. Ён на блокпасце ў Марыўпалі. Таксама супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся ў Новаазоўску. Новаазоўскі райаддзел эвакуяваны ў Марыўпаль, але дзіўная рэч: марыўпальскія міліцыянты пры наяўнасці зброі, якая захоўваецца на складзе аднаго з райаддзелаў – не ўзброена”, – дадаў камандзір.

Акрамя таго, у эфіры аднаго з тэлеканалаў былы баец „Азова”, зараз валанцёр у зоне АТА Уладзімір Качаткоў-Сукач паведаміў, што рыхтуецца наступ баевікоў з напрамку Новаазоўск у Марыўпаль і Валнаваху.

„Мы ведаем, што яны занялі адну частку горада (Новаазоўск, рэд.), фактычна з другога боку, праз раку. Там знаходзяцца нашы часткі. Пакуль што яны актыўна атакавалі ў горадзе. Абстрэлы ішлі пастаянна, але такіх актыўных баявых дзеянняў у сярэдзіне горада яшчэ не было”, – распавёў ён.

Ён дадаў, што сітуацыя ўскладняецца тым, што вялікая калона тэхнікі рухаецца ў напрамку Валнавахі.

Зараз, паводле яго слоў, гаворка ідзе пра магчымае акружэнне Новаазоўска, а ў будучыні цяжкая сітуацыя чакае Марыўпаль.

[youtube id=”wEudiSPnJSk”]

[youtube id=”DpWRV06Y3LM&list=PL1neMztLSbMPe-qyhrm4ERPfx2vWLdnwJ”]

unian.net