Рыгор Грык не трапіў на мітынг, яго выклікалі ў міліцыю



Грамадскага актывіста Рыгора Грыка баранавіцкая міліцыя таксама, як і Міколу Чарнавуса, не пусціла на акцыю ў Менск. Начальніку аддзела аховы правапарадку – маёру Сяргею Паўлені – менавіта сёння тэрмінова трэба было пагаварыць з актывістам. Рыгор Грык так і не зразумеў, у чым важнасць гэтай размовы:

Ён задаваў розныя пытанні пра 28 лютага, калі я быў на несанкцыянаваным мітынгу ў Менску. Даў мне паперу, каб я падпісаў, каб я не парушаў закон. Я нічога не падпісваў. Міліцыянта цікавіла, хто выклаў у інтэрнэт пісьмо Чарнавуса да прэзідэнта.

Паводле Рыгора Грыка, галоўнай мэтай размовы было зацягванне часу, каб актывіст не трапіў на акцыю пратэсту прадпрымальнікаў у Менск.

Беларускае Радыё Рацыя