„Юнацтва” выйграла ў „Нёмана” трэці матч з чатырох



У Гародні завяршыўся чацвёрты паядынак паўфінальнай серыі Кубка прэзідэнта па хакеі паміж „Нёманам” і „Юнацтвам„. Перамаглі менчукі з лікам 3:2.

Лік у серыі стаў 1-3 на карысць „Юнацтва”.

Пасля пераможнага гола Антона Елісеенкі ў сярэдзіне трэцяга перыяду заўзятары „Нёмана” пачалі кідаць у фанатаў „Юнацтва” бутэлькі.