„Белшына” прайшла ліцэнзаванне



„Белшына” прайшла ліцэнзаванне і атрымала права выступіць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў 2016 годзе.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола” пасля пасяджэння камітэта па клубнаму ліцэнзаванню. Згодна з рашэннем камітэта АБФФ, футбольны клуб „Белшына” падаў усю неабходную інфармацыю, выканаў патрабаванні да допуску ўдзелу ў вышэйшай лізе і атрымаў ліцэнзію на сезон-2016.

Такім чынам, для ўдзелу ў вышэйшай лізе на сезон 2016 года дапушчаны чатырнаццаць каманд з шаснаццаці заяўленых. Не маюць дазволу на ўдзел у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі толькі два клуба „Дынама” Берасце і „Нафтан”, якім раней было адмоўлена ў выдачы ліцэнзіі ў сувязі з невыкананнем фінансавых крытэраў.