Паўла Сяргея міліцыя шукае з павесткай на вайсковыя зборы
За грамадскім актывістам з Маладэчна Паўлам Сяргеем распачалося міліцэйскае паляванне. Супрацоўнікі ўнутраных органаў па некалькі разоў на дзень наведваюцца на кватэру Сяргея. Паводле афіцыйнай версіі, міліцыянты прыносяць актывісту выклік з ваенкамата на ваенныя зборы. “Я не разумею, чаму, калі гаворка ідзе пра звычайныя зборы, да мяне грукаецца міліцыя,” – гаворыць Павал Сяргей.
– Мне прыходзілі павесткі на зборы, хоць не прайшло і двух гадоў як я закончыў службу. Відавочна, што гэта ўсё палітызавана. Напэўна шукаюць нейкі легітымны варыянт прыпынення маёй дзейнасці. Бо зараз нібыта лібералізацыя, таму суткі не могуць даць, але вось шукаюць такія варыянты, каб спакойна мяне зачыніць і спыніць маю дзейнасць як актывіста.
У выпадку нез’яўлення на вайсковыя зборы актывісту могуць пагражаць санкцыі да арышта на паўгады. За грамадскую дзейнасць і ўдзел у акцыях пратэста з лістапада 2015 года Павал Сергей атрымаў больш за 25 мільёнаў рублёў штрафаў.
Беларускае Радыё Рацыя