Жыхары Бярозы пра беларускую Канстытуцыю



Беларуская Канстытуцыя, Дзень якой адзначаецца 15 сакавіка,  не стала настольнай кнігай беларускіх грамадзян. Як высветлілася пры апытанні жыхароў Бярозаўскага раёна, амаль усе яны ведаюць пра існаванне Канстытуцыі, але выдатна ўсведамляюць, што не жывуць па яе законах:

– Канстытуцыя – гэта кніга, якая дапамагае нам арыентавацца ў Законах Беларусі. Палова з іх, на жаль,  не выконваецца. Наш беларускі народ настолькі псіхалагічна спустошаны, што ўжо нікому не верыць – ні міліцыі, ні ўладзе.

– Наша бясплатная медыцына даўно ўжо перастала быць бясплатнай.  Бясплатная адукацыя – таксама не танная.

– Зараз многія застануцца без працы. Я не ведаю, што мы будзем рабіць. Магчыма паедзем у Менск на плошчу пратэставаць.

– Навошта нам патрэбна Канстытуцыя? У нас ёсць галоўны пісьменнік – ён піша ўказы, а мы па іх жывем.

Канстытуцыя незалежнай Беларускай дзяржавы была прынята ў 1994 годзе.

Змяненні ў беларускую Канстытуцыю ўносіліся двойчы: у 1996 годзе і ў 2004. У выніку былі зменены сімвалы, якія не сталі для ўсяго народа адзінымі, і пашырыліся паўнамоцтвы прэзідэнта. Усё гэта  прывяло да расколу грамадства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота aljans.by