„Літва-Беларусь: гістарычныя выведы”
Праца вядомага педагога, палітыка, навукоўца Язэпа Лёсіка праз дзевяноста пяць гадоў выйшла асобнай кніжкай. Прэзентацыя кніжкі прайшла ў гарадзенскай Краме „Ц”, што на Вялікай Траецкай вуліцы. Чым выклікана такая цікавасць да гэтага артыкула праз такі доўгі час ад напісання, кажа Алесь Жлутка, аўтар пасляслоўя кніжкі:
— Язэп Лёсік прыходзіць да высновы, што назоў Літва этымалагічна выводзіцца ад больш старажытнай формы Лютва, якая ў сваю чаргу паходзіць ад назвы палабскага племені вільцаў-люцічаў. Гэтую ідэю ён высоўвае на аснове аналізу гістарычных крыніцаў. Бучна, што Лёсік сваёй гіпотэзай апярэдзіў час, бо высунутая ім гіпотэза актуальная і сёння і падтрымліваецца сённяшнімі даследаваннямі.
Перад гарадзенскай публікай выступіў таксама выдавец Зміцер Санько. Да дыскусіі далучыліся гарадзенскія навукоўцы, краязнаўцы, якія прысутнічалі на прэзентацыі. Як мяркуе гісторык Генадзь Семянчук, малы памер кніжачкі не азначае маласць праблемы пастаўленай славутым інтэлектуалам, Язэпам Лёсікам у 1921 годзе, калі артыкул пад гэтай назвай выйшаў у свет. Ажыццявіла выхад кніжкі менскае выдавецтва „Тэхналогія”.
Цалкам матэрыял з прэзентацыі слухайце ў далучаным гукавым файле.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фта аўтара