Коля Лукашэнка б’е хакейныя рэкорды



Малодшы сын беларускага прэзідэнта Коля Лукашэнка працягвае ўсталёўваць рэкорды выніковасці на фінальным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў „Залатая шайба” ў малодшай узроставай групе.

Коля Лукашэнка

Каманда Цэнтральнага раёна Мінска „Грыфоны„, за якую ён выступае, у аўторак разграміла „Мухавец” з Пружанаў – 24:1. Матч прайшоў на „Чыжоўка-Арэне”. Лукашэнка закінуў 11 шайбаў сваёй каманды, інфармуе sputnik.by.

Напярэдадні „Грыфоны” разграмілі мясцовы „Шахцёр” – 16:0. Коля Лукашэнка закінуў 6 шайбаў.