Працягваецца барацьба за Белавежскую пушчу



Караед толькі ў мінулым годзе знішчыў 126 тысяч хваёвых дрэваў у пушчы, за’яўляюць польскія леснікі. Паводле іх, адзіным метадам, каб перамагчы караеда, ёсць хуткая вырэзка і вываз знічшаных дрэў з лясоў. З 2012 года вываз дрэва з пушчы абмежаваны. З гэтага часу адсотак дрэў, атакаваных караедам, павысіўся ў шэсць разоў, – кажа ляснічы Ежы Глянт з Надлесніцтва „Белавежа”.

– Караед увесь час быў у пушчы і будзе. Яго не пазбыцца. Ніхто яго яшчэ не знішчыў. Толькі можна зрабіць, каб яго было не так шмат, як цяпер. Можна выразаць хворыя дрэвы, можна не выразаць. Некаторыя кажуць, што ён сам знікне. Але гэта невядома. Трэба доўга за гэтым назіраць.

DSC03181

Лукаш Сыновецкі з фонда „Дзікая Польшча” пагаджаецца на вырэзку дрэў у Белавежскай пушчы, але толькі ў памеры, які быў да гэтай пары.

– Гэтая драўніна, што паходзіць з пушчы, прадаецца на замежны рынак. Але трэба, каб драўніна заставалася і для мясцовыя жыхараў – на абагрэў, на рамонтныя працы жылля. Лічым, што не павінна шмат выразацца дрэваў, але яны хочуць выразаць і выразаць і як найбольш.

Эколагі адказваюць ляснікам, што вялікая экспансія караеда здараецца раз на 20-30 гадоў, і кожны раз пушча абаранялася сама без дадатковых выразак.

[Not a valid template]

 Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя