За беларускамоўную форму для клуба „Нёман”



Заўзятары футбольнага клуба “Нёман” наладзілі ў сацыяльных сетках апытанне: ці варта на форме гульцоў пісаць прозвішчы па-беларуску?

Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак лічыць, што гэта добры прыклад, калі заўзятары ўплываюць на моўную палітыку свайго клуба:

– Зараз на сайце заўзятараў футбольнага клуба “Нёман” ідзе апытанка наконт мовы на форме гульцоў: ці хацелі бы людзі, каб прозвішчы футбалістаў футбольнага клуба “Нёман” былі па-беларуску? Хочацца спадзявацца, што гэтыя вынікі пабачыць адміністрацыя футбольнага клуба, і калі большасць будзе за беларускую мову, то ў гэтым сезоне зробіць беларускамоўныя футболкі.

На сённяшні дзень у апытанцы 63,5% апытаных выказаліся за беларускамоўную форму для гульцоў “Нёмана”. Усяго ў апытанцы ўзяло ўдзел 619 чалавек.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя