„Вясна” шукае валанцёраў для назірання за шэсцем на Дзень Волі



Напярэдадні Дня Волі Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае валанцёраў да ўдзелу ў назіранні за шэсцем. Праваабаронцы мяркуюць, што ўдзел назіральнікаў мусіць вярнуць дачыненні паміж міліцыяй і мітынгоўцамі ў межы прававога поля.”Грамадскі кантроль – гэта эфектыўны спосаб для зменаў прававой рэальнасці,” – гаворыць юрыст Наста Лойка.

– Важная функцыя прысутнасці. І вельмі часта, тыя ж супрацоўнікі міліцыі пачынаюць сябе інакш паводзіць, калі бачуць, што ёсць нейкі трэці аб’ектыўны бок, а не толькі чалавек, якога яны хочуць затрымаць. Важна, каб ён прысутнічаў на грамадскіх мірных акцыях, не ўдзельнікі акцый і не прадстаўнікі сілавых струткур, а трэці бок – які назіраў бы за мірнымі сходамі і даваў бы адэкватную, аб’ектыўную ацэнку. Таму мы за тое, каб развіваўся грамадскі кантроль.

Падаць заяўку да ўдзелу ў назіранні можа кожны да 19-га сакавіка ўключна. Запоўніць адмысловую форму трэба на сайце spring96.org. Валанцёраў чакае адмысловы семінар-навучанне, відэатрэнінг і выпрабавальныя іспыты.

Беларускае Радыё Рацыя