Пятро Парашэнка: Адбыўся ўвод расейскіх войскаў ва Украіну
Прэзідэнт Пятро Парашэнка ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці адмяніў візіт у Турцыю і абвясціў скліканне экстраннага пасяджэння РНБА.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
«Я прыняў рашэнне адмяніць працоўны візіт у Турэцкую Рэспубліку ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці, у прыватнасці ў Амвросіеўцы і Старабешава, бо адбылося ўвядзенне расейскіх войскаў ва Украіну», — заявіў Парашэнка.
«Месца прэзідэнта сёння ў Кіеве», — дадаў ён.
Ён сказаў, што Украіна павінна тэрмінова ініцыяваць скліканне пасяджэння Рады Бяспекі ААН.
«Свет павінен даць ацэнку рэзкаму абвастрэнню сітуацыі ва Украіне», — сказаў прэзідэнт краіны.
Паводле яго слоў, Украіна таксама звернецца да сваіх еўрапейскіх партнёраў з заклікам склікаць надзвычайнае пасяджэнне Рады Еўрапейскага Звяза.
Як вядома, раней аб просьбе тэрмінова склікаць пасяджэнне Савета бяспекі ААН заявіў прэм’ер Арсень Яцанюк. Ён таксама папрасіў заходнія краіны замарозіць расейскія фінансы і актывы.
[youtube id=”p14TYBC8Gn0″]