“Суседзі – крыжы і людзі” – рэпартаж Алесі Лугавой
Заехаўшы па галоўнай дарозе ў вёску Вугляны Камянецкага раёна, немагчыма не заўважыць дзіўную карціну: у цэнтры скрыжавання стаіць агароджа, за якой размешчана каля дзясятка праваслаўных крыжоў. Датаваныя рознымі гадамі і нават стагоддзямі, яны яўна маюць нетрывіяльную гісторыю. Гэта і ёсць нагода для знаёмства з 93-гадовай суседкай і ахоўніцай крыжовай калоніі Ганнай Кузько.