Чарговы карупцыйны скандал ва Украіне



Ва Украіне разгортваецца чарговы карупцыйны сканадал. Яшчэ летась партнёры са Злучаных Штатаў і краін Еўразвяза пералічылі Кіеву 2 міліёны 200 тысяч даляраў на рэформу органаў пракуратуры. Грошы бясследна зніклі. Выглядае на тое, што іх скралі самі супрацоўнікі пракуратуры.

карупцыя

Чаму такое магчымае? Раман Арышчанка, які працуе дарадцам-кансультантам Вярхоўнай Рады Украіны, тлумачыць сітуацыю недастатковай люстрацыяй, якая праводзілася ў органах пракуратуры:

– Шмат чыноўнікаў засталося пры ўладзе, якія і былі, якія на гэтых схемах сядзелі. Зараз найлепшае жыццё для чыноўнікаў сярэдняга ўзроўню часоў Януковіча. Януковіч уцёк, і яны тое што збіраюць, яму не аддаюць і таму атачэнню, а пакідаюць сабе.

Карупцыя ў вышэйшых эшалонах улады была і застаецца галоўнай праблемай сучаснай Украіны. Нягледзячы на ўсе абяцанкі Пятра Парашэнкі, перамагчы карупцыю – пакуль не атрымліваецца.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя