„Газпрому” і „Татнефці” прапанавалі спыніць пастаўкі паліва ў Беларусь
Віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч парэкамендаваў „Газпрому” і „Татнафце” прыпыніць пастаўкі паліва з Расеі ў Беларусь, перадае РБК са спасылкай на пратакол пасяджэння ўрадавай камісіі па паліўна-энергетычным комплексе (ПЭК).
Паводле інфармацыі РБК, пасяджэнне камісіі прайшло ў лютым. На сустрэчы Дварковіч даручыў Мінэнерга, Федэральнай мытнай службе і Мінфіну „далажыць аб прычынах рэзкага павелічэння паставак нафтапрадуктаў” у Беларусь даччынымі кампаніямі „Газпрома” і „Татнафты”.
Таксама ён папрасіў прадставіць разлікі, звязаныя з выплатай мытнай пошліны пры паказаных пастаўках і стратах бюджэту ад іх.
Як распавялі РБК чыноўнікі Мінэнерга, на дадзены момант пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь „Татнафтай” і „Газпромам” прыпыненыя.
Напярэдадні Беларусь адмовілася пастаўляць у Расею нафтапрадукты ва ўзгодненых раней аб’ёмах з-за дэвальвацыі рубля. Згодна з планам на 2015 год, Расея павінна паставіць Беларусі 23 мільёны тон нафты, пасля чаго Беларусь прадаставіць Расіі 1,8 мільёна тон нафтапрадуктаў.