Як адзначаць „Гадзіну зямлі” берасцейцы?
Далучыцца да «Гадзіны зямлі» і эканоміць святло заклікаюць у Берасці. 19 сакавіка тут пройдуць мерапрыемствы ў межах міжнароднай акцыі. Арганізатарамі выступаюць актывісты «Зялёнай сеткі» пры падтрымцы Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта і парку культуры і адпачынку. Адна з галоўных арганізатараў Яна Арчыбасава распавяла пра асноўныя мэты акцыі:
– Мэта міжнароднай акцыі «Гадзіна зямлі» – гэта засяродзіць увагу людзей на праблеме змены клімату. Мы заклікаем на 60 хвілін адключыць электраэнергію, якая не ёсць жыццёва неабходнай у доме. А таксама заклікаем далучыцца да нашай акцыі ў парку, дзе мы збіраемся зрабіць невялікае шоу.
Акцыя «Гадзіны зямлі» адбудзецца ў Берасці на пляцоўцы аўтакінатэатра «Рандэву» ў парку культуры і адпачынку і пройдзе з удзелам эксперыментальнага тэатра «ETERE» і выступленнем ролераў са школы «Red Line» сумесна з «BMX». Таксама паралельна з выступам пройдзе велаконкурс. Пачатак а 20-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце