Надзея Саўчанка – герой, ахвяра ці злачынец?
Надзея Саўчанка – герой, ахвяра ці злачынец? Адказ на гэтае пытанне шукаем сёння ў нашым эфіры. Збіраем розныя меркаванні. Падтрымліваць Пуціна – антыдэмакратычна? Альбо як справа Надзеі Саўчанкі падзяліла апазіцыйных камуністаў з партыі «Справядлівы свет». Між іншым пра гэта неўзабаве падрабязней. Ну а таксама ў студыі госць — Аксана Вайцюк, палітолаг з Універсітэту ў Беластоку. На праграму запрашае Улад Грынеўскі.