У Берасці збіраюць подпісы супраць „прыватызацыі” Мухаўца



Больш за 600 подпісаў сабралі ў Берасці пад электроннай петыцыяй да Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

57766425

Подпісы збіраюцца супраць перадачы ў арэнду юрыдычнай асобе часткі ракі Мухавец, што парушае беларускае заканадаўства.

Пра гэта распавёў адзін з галоўных ініцыятараў збору подпісаў Ігар Маслоўскі:

– Мы працягваем кампанію, пачынаем ужо пісьмовы збор подпісаў. Гэтыя подпісы людзі могуць паставіць у многіх рыбалоўных крамах, дзе мы ўжо са многімі дамовіліся, гаспадары пагадзіліся ўдзельнічаць у гэтай кампаніі. Гэтыя подпісы можна паставіць у офісе Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама тых грамадскіх і палітычных структур, якія яе падтрымалі.

Сёння нам тэлефануюць і простыя жыхары горада, а таксама рыбакі, якія хочуць падключыцца да гэтага збору подпісаў, дадаў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце