У Гайнаўцы адкрыецца выстава прысвечаная праваслаўю



Беларускі музей у Гайнаўцы і брацтва святых Кірыла і Мяфодзія запрашаюць на незвычайную выставу.

Сёння а 18 гадзіне адбудзецца вернісаж-прэзентацыя фатаздымкаў аўтарства праваслаўнага манаха Сафронія, які родам з Гайнаўкі, кажа дырэктар Беларускага музею Тамаш Ціханюк:

– Гэта будзе выстава фотаздымкаў манаха айца Сафронія з манастыра ў Яблэчна. Гэта будзе выстава пінхолавай фатаграфіі – спецыфічны напрамак у фатаграфіі. Усіх зацікаўленых гэтай тэмай, увогуле нашым цыклам, запрашаю ў Беларускі музей сёння ўвечары.

Фатаграфіі айца Сафронія раней ужо выстаўляліся ў Тбілісі, Варшаве, Любліне і Вроцлаве. Беларускі музей у Гайнаўцы не спыняе працы ў летні перыяд. Ужо праз тыдзень у Курашаве, што ў Чыжоўскай гміне, пройдзе фэст з цыкла “І там жывуць людзі”.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя