“АБ-БА” выдасць новы падручнік Аліны Ваўранюк



Неўзабаве падляшскія вучні атрымаюць новы падручнік па беларускай мове. У Польшчы з гэтага навучальнага года вучні 3-х класаў пачатковых школ будуць вывучаць беларускую мову па новаму падручніку. Выданне аўтарства Аліны Ваўранюк называецца „Кругагод”:

– Гаворым пра тое, што блізкае кожнаму дзіцяці, пра гэты навакольны свет, гэта павінна быць прыемнасць для дзяцей. Вельмі прыгожыя малюнкі, іх рабіў Міраслаў Здрайкоўскі, шмат колераў. Ведаю, што гэта будзе зразумела дзецям.

У палове верасня пройдуць майстар-клас для настаўнікаў беларускай мовы з падляшскіх школ, якія ладзіць выдавец падручніка – Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя