У Берасці ІП пачынаюць выходзіць на працу
Берасцейскія прадпрымальнікі актыўна пачынаюць выходзіць на працу. На рынках – амаль палова гандляроў аднавіла сваю дзейнасць.
Яны скардзяцца, што пакупніцкая здольнасць слабая, таму даводзіцца пераходзіць на тавары нізкай якасці ці беларускай вытворчасці.
Іх калегі, якія працягваюць пратэст, упэўненыя, што такія дзеянні да пазітыўных зменаў у краіне не могуць прывесці:
– Людзі проста там рызыкуюць, яны яшчэ не ўсведамляюць усёй рызыкі, якая будзе. Яны выйшлі, у іх ёсць сённяшні заробак, а заўтра гэты заробак могуць, забраць у сто, у тысячу разоў больш, забраць усё, што яны, як кажуць, зарабілі ў пяпярэднія гады. Там суды будуць і штрафы, людзі выходзяць, я не разумею ўвогуле як яны могуць там працаваць без дакументаў, некаторыя без падаткаў, але гэта іх выбар.
Найбольшая колькасць прадпрымальнікаў выйшла на працу ў мікрараёне Кавалёва на рынку Лагуна. Яны аднавілі дзейнасць яшчэ з сярэдзіны лютага.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце