Палітолаг: Вайсковае становішча можа ўскладніць сітуацыю



Увядзенне вайсковага становішча адно з тых пытанняў, якое абмяркоўваюць падчас пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі Украіны. Пасяджанне Рады праходзіць у Кіеве.

Само ўвядзенне вайсковага становішча нічога новага ў сітуацыі на ўсходзе Украіны не дадасць, мяркуе ўкраінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб:

– На сённяшні дзень Украіна, як дзяржава, гатовая прадставіць якія заўгодна сродкі, якія заўгодна паўнамоцтвы вайскоўцам. Таму ў прынцыпе не важна, ёсць вайсковае становішча ці не, а прынцыпова тое, як нашыя вайскоўцы ваююць, як яны гатовыя даваць адпор – гэта самае прынцыповае пытанне.

Кіраўнік АП Генадзь Зубко заявіў, што ўвядзенне вайсковага становішча карыснае для Расеі, бо паводле міжнароднага права ў краіну, якая ўводзіць вайсковае становішча, забароненыя пастаўкі любых відаў узбраенняў.

Беларускае Радыё Рацыя