Кірмаш старых рэчаў у Беластоку



Старыя манеты, маркі, прадметы з бронзы ды фарфору, мебля і шмат іншай даўніны. Беластоцкае таварыства калекцыянераў запрашае на першы ў гэтым годзе кірмаш старых рэчаў.

0x0

«Першыя такія кірмашы прайшлі ў Беластоку ўвосень і карысталіся вялікай папулярнасцю», – кажа старшыня Таварыства калекцыянераў Пятро Налевайка. Цяпер каля ратушы запланаваны адмысловыя месцы для незвычайнага кірмашу:

Пляц на рынку Касцюшкі будзе выкарыстоўвацца на патрэбы ўдзельнікаў выставы. Частку будуць займаць чальцы таварыства калекцыянераў, частку – іншыя ўдзельнікі выставы. Мы ўсіх рады бачыць. Аднак не дапускаюцца да выставы прадметы штодзённыя, новыя, а таксама старыя прадметы, але вялікіх памераў.

Кірмаш старых рэчаў працягнецца ў Беластоку да 17-ай гадзіны. Ён месціцца ў самым цэнтры горада – каля ратушы на пляцы Касцюшкі. Тут жа праходзіць і святочны велікодны кірмаш. Сёння, 20 сакавіка, на ім пройдуць конкурсы і выступы музычных калектываў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота wrotapodlasia.pl