Каміла Ліцьвінка – бронзавая прызёрка чэмпіянату свету ў залах



Каміла Ліцьвінка (дзявочае прозвішча Сцепанюк), чэмпіёнка Польшчы па скачках у вышыню, стала бронзавай прызёркай першынства свету па лёгкай атлетыцы ў залях, што прайшоў у амерыканскім Портлэндзе. У спаборы мацнейшых у скачковым сектары найлепшы вынік паказалі ажно тры спартоўкі – 1 м. 96 см. Па колькасці спробаў золата дасталося маладой прадстаўніцы ЗША Вашці Канінгхэм, на другім месцы тытулаваная іспанка Рут Бейція. У Камілы Ліцьвінкі – трэцяе месца.

Прыпомнім, што на апошнім чэмпіянаце свету на адкрытым паветры, што прайшоў летась у кітайскім Пекіне Ліцьвінка з вынікам 1 м.99 см была чацвёртай. На гэты раз, хоць і на менш прэстыжным першынстве, у яе бронзавая ўзнагарода. Трэніруе Камілу яе муж – Міхал Ліцьвінка.

Беларускае Радыё Рацыя