У Варшаве адзначылі Дзень Волі
Святочнае шэсце, прымеркаванае да Дня Волі, адбылося ў Варшаве.
Каля 70-ці чалавек прайшліся галоўнымі вуліцамі польскай сталіцы, трымаючы бел-чырвона-белыя сцягі ў руках, і спяваючы беларускія гімны.
Кажа прадстаўнік Руху Салідарнасці “Разам” у Польшчы, Вітаўт Сіўчык:
– 25-га сакавіка 1918 года нашыя продкі, нашая тагачасная эліта змагла знайсці ў сабе сілы ў тых нялёгкіх умовах, калі вайна пранеслася праз нашу зямлю, калі нас раздзіралі іншаземныя захопнікі. Абвясціць незалежнасць беларускай дзяржавы – гэта вельмі істотна, без гэтага акту напэўна не было б сёння беларускай дзяржаўнасці, невядома што было б з беларускім народам, ці былі б мы ўвогуле беларусамі, ці ведалі б хто мы такія ёсць. Я лічу, дзе б мы не жылі, ці мы ў Польшчы, ці мы ў Беларусі, у любой іншай краіне, усё ж такі трэба памятаць, што мы ёсць, трэба памятаць, што мы народ, трэба яднацца вакол нашай гісторыі і святкаваць гэтыя даты.
Падтрымаць беларусаў у Варшаве прыйшлі таксама польскія ды ўкраінскія грамадскія дзеячы. Гучалі воклічы: “Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!”, “Няхай Жыве Польшча!” Удзельнікі прайшлі маршам ад сталічнай плошчы Трох Крыжоў – да Замкавай плошчы, дзе адбыўся мітынг.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара