Еўранэст будзе працаваць без прадстаўнікоў „палаткі”



Парламенцкая асамблея „Усходняга партнёрства” (Еўранэст) будзе далей працаваць без удзелу афіцыйных прадстаўнікоў беларускага парламента.

Юрась Губарэвіч

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч:

– Беларускае прадстаўніцтва выступіла з супольнай ацэнкай, што да правядзення выбараў у Беларусі нельга казаць пра магчымасць удзелу сённяшняга складу “палаткі” ў якасці паўнапраўнага сябра Еўранэст. Гэта будзе залежыць ад таго, наколькі празрыста і дэмакратычна пройдзе выбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў. Толькі ў выпадку калі выбары будуць адпавядаць міжнародным крытэрам адносна дэмакратычнасці і празрыстаці, толькі тады можна будзе весці размовы пра прысутнасць Палаты прадстаўнікоў.

Планаваны на сёння ўдзел беларускай дэлегацыі ў працы камісіі па замежных справах у Еўрапарламенце адменены. У сувязі з тэрактамі ў Бруселі цэнтр горада, дзе размешчаны важнейшыя еўрапейскія структуры, паралізаваны. Большасьць еўрадэпутатаў увогуле не змагла даехаць сёння на працу.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя