Слонімцы распаўсюдзілі “Народную волю” з матэрыяламі да Дня Волі



Слонімскія сябры аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” каля адной з вялікіх гандлёвых крамаў у Слоніме ў аўторак, 22 сакавіка, правялі акцыю.

Ля ўваходу ў краму сябры БХД раздавалі слонімцам апошні нумар газеты “Народная воля” з матэрыяламі, прысвечанамі Дню Волі. Слонімскія хрэсціянскія дэмакраты раздалі каля 100 нумароў “Народнай волі”. Па словах сяброў БХД, слонімцы з вялікім задавальненнем бралі газету,  нават пыталіся, што там цікавае напісана і шчыра дзякавалі за акцыю.

У гэты самы дзень сябры БХД яшчэ некалькі дзесяткаў газет раскінулі па паштовых скрынках слонімцаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім