„Берасцейскае піва” прызнана банкрутам



За запазычнасці выстаўлена на продаж маёмасць „Берасцейскага піва”. Па рашэнню эканамічнага суда Берасцейскай вобласці аб’ект быў прызнаны эканамічна неплацежаздольным. Да ўдзелу ў таргах запрашаюць рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў краіны.

Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што гэта вынік датавання такіх арганізацый з бюджэту і іх крэдытавання:

– На 4% падае ўвесь аб’ём вытворчасці, які ёсць у Беларусі. Я думаю, што гэта адно з прадпрыемстваў, якое на сённяшні дзень мае, магчыма, запазычанасць, закрэдытаванае, працавала, магчыма, з бюджэта, бо гэта быў твар Берасця. Эканоміка нічога не прабачае, калі ты не можаш працаваць на рынак, то лёс такіх прадпрыемстваў аднолькавы – яны скончаць вельмі дрэнна.

Валянцін Лазарэнкаў выказвае меркаванне, што спадзявацца на беларускага пакупніка „Берасцейскага піва” пакуль не прыходзіцца, паколькі большасць з іх ужо знаходзіцца за кратамі, а замежнаму інвестару Беларусь пакуль проста не цікава.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце