Польскія мытнікі выкрылі чарговую кантрабанду з Беларусі
Кантрабанду ў 6 тысяч пачак беларускіх цыгарэт перанялі мытнікі на памежным пераходзе ў Кузніцы. Нелегальны тавар вартасцю 72 тысячы знайшлі ў падлозе міні-буса на беларускіх рэгістрацыйных нумарах. Белы «Форд Транзіт», які перасякаў беларуска-польскую мяжу, выклікаў падазронасць функцыянераў, кажа Мацей Чарнэцкі з прэс-службы падляшскіх мытнікаў.
— Пры праверцы Форда, за стырном якога сядзеў 44-гадовы грамадзянін Беларусі, мытнікі знайшлі, што у машыне адмыслова пераробленая, падвоеная, падлога. У сховішчы, прыстасаваным для кантрабандных цыгарэтаў, агулам знаходзілася 6 тысяча пачак цыгарэтаў прыблізны рынкавы кошт якіх складае каля 72 тысячы злотых.
Супраць кіроўцы мытная служба распачала справу, у яго таксама канфіскавалі не толькі нелегальны тавар, але і машыну.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя