“Vox Populi”. Вынікі апытанкі (абноўлена)



Усім шчыра дзякуем за вашы адказы ў апытанні праекта “Vox Populi”. Вашы выказванні былі перакладзены на расейскую, польскую, ангельскую і нямецкую мову. Што для беларусаў значыць быць свабодным —  цяпер можна паглядзець на афіцыйным сайце праекта vo.xpopuli.org.

Мы вельмі рады, што атрымалася сабраць вялікую колькасць Вашых выказванняў. Яны будуць прадстаўлены 10 траўня падчас сімпозіума ў Вене. Дадаткова, у верасні, на канале ORF III аўстрыйскага тэлебачання будзе паказаны кароткі фільм, які падвядзе вынікі праекта “Vox Populi”.

* * *

“Vox Populi” гэта трансмедыйны праект, які рэалізуецца арганізацыяй “Causa Creations” у супрацы з Беларускім Радыё Рацыя, накіраваны на збор ананімных меркаванняў праз Інтэрнэт. Грамадзянам Беларусі задаем адно простае пытанне:

Што значыць для цябе быць свабоднай / свабодным?

Гэтым, здавалася б, простым пытаннем мы хочам высветліць тое, пра што многія грамадзяне Еўразвязу ўжо даўно забыліся: Што гэта значыць, калі камусьці адмаўляецца ў яго самых асноўных грамадзянскіх правах? Ці ўсё ж такі жыццё на Захадзе абумоўлівае проста іншыя абмежаванні жыцця індывідаў?

Заклікаем усіх выказаць сваё меркаванне на старонцы Беларускага Радыё Рацыя. У гэтым тэксьце ніжэй трэба націснуць вылучаную спасылку „Vox Populi” і каротка адказаць у акенцы, якое адчыніцца.

Апытанне, праведзенае бяспечным і ананімным чынам, створыць базу дадзеных апытання, зыходзячы з якога мы згенеруем дынамічны аўдыёвізуальны анлайн арт-аб’ект, які будзе складацца з сабраных меркаванняў. Мы хочам пачаць даследаваць гэтую тэму з невялікага адпраўнога пункта і правесці гэта даследаванне з такой вялікай колькасцю людзей, наколькі гэта магчыма.

Хто стаіць за “Vox Populi”?

“Vox Populi” – гэта праект кампаніі “Causa Creations”, якая займаецца распрацоўкай дызайну для гульняў і інтэрактыўных праграмаў. “Causa Creations” цікавіцца пытаннямі палітыкі і сацыяльнай справядлівасці і імкнецца распрацаваць адмысловы брэнд праектаў сацыяльнай дасведчанасці, шчыльна супрацоўнічаючы з такімі НДА, як “Amnesty International”.

Гэты праект рэалізуецца Георгам Габмаерам (“Causa Creations”) у шчыльнай супрацы з Беларускім Радыё Рацыя, польска-швейцарскім рэжысёрам Паўлам Січэкам, нямецкім кінааператарам Даніілам Самерам, распрацоўшчыкам вэб-праграмаў Крысціянам Кнапам, а таксама візуальным мастаком і праграмістам Патрыкам Баржэ і яго групай “Ganzfeld”. Праект фінансуецца са сродкаў аўстрыйскага тэлебачання (ORF III), якое садзейнічае гэтаму праекту як частцы праграмы „Pixel, Bytes & Film”, а таксама з аўстрыйскага Міністэрства культуры.

Vox-Populi-PM-Key-Visual

Запланаваныя падзеі:

10 траўня “Causa Creations” правядзе сімпозіум у арт-цэнтры „Depot” ў Вене, дзе будуць прадстаўлены дадзеныя апытання і пройдзе абмеркаванне з Яўгенам Вапам – кіраўніком Беларускага Радыё Рацыя, і сацыёлагам Вальтэрам Фукcам, які даследуе праблематыку абмежавання колькасці грамадскіх месцаў па прычыне іх выкупу карпарацыямі.

У верасні 2016 года на канале ORF III аўстрыйскага тэлебачання будзе паказаны кароткі фільм, дзе будуць падведзены вынікі праекта.

Беларускае Радыё Рацыя, Causa Creations