Дзень Волі ў Варшаве



Беларускі Дом у Варшаве (вул.Вейска 13/3) запрашае 25 сакавіка а 17-й гадзіне на святкаванне Дня Волі. Гэтым разам арганізатары прапануюць адзначыць гэты дзень разам, весела, смачна, па-сямейнаму. Праграмма вечара пройдзе пад знакам «Беларуская традыцыйная кухня». Вядоўца вечару — беларуская паэтка, аўтарка і тэлевядоўца „Прывату” на „Белсаце” Валярына Кустава.

Канцэпцыя свята палягае на тым, што кожны жадаючы госць прынясе з сабой не толькі святочны настрой, але і зробленую сваімі чароўнымі рукамі беларускую страву. Кожны зможа не толькі пачаставацца гэтай смакатой, але і аддаць свой голас за самую смачную! Будзе зладжанае народнае галасаванне. Кухары трох найлепшых страваў атрымаюць святочныя прызы.

Прыходіць запрашаюць з дзеткамі, сем’ямі і кампаніямі – для ўсіх знойдзем месца і занятак. І для маленькіх, і для падлеткаў, і для дарослых. Таксама ў праграме – прыемныя нечаканкі. Каталікі, каторыя строга трымаюць пост, шчыра заахвочваюцца прыгатаваўшы посныя стравы, якія ў іх традыцыйна рабілі ў Вялікую Пятніцу. Бо галоўнае на імпрэзе ўсё ж людзе, а не стравы.