Віктар Марціновіч прадставіць новую кнігу
Пісьменнік Віктар Марціновіч падрыхтаваў да выдання новую кнігу мастацкай прозы. Цягам вясны адбудзецца яе беларускамоўны рэліз.
Адначасова правы на кнігу прададзеныя расейскім выдаўцам. Каментуе аўтар:
– Гэта будзе маім досведам вяртання з мастацкай прозы на буйны расейскі рынак. Я думаю, што яна тут усіх збянтэжыць і перакруціць. Гэта будзе партрэт апошніх дваццаці гадоў, напісаны з адной дзяўчынкі, гэта будзе гісторыя пошуку кахання, любові і проста пяшчоты, цяпла, у тым ліку з боку бацькоў. Я думаю, што яна прагучыць.
Кніга мае лацінскую назву “Lacus Gaudii”, у беларускай версіі – “Возера радасці”. Віктар Марціновіч лічыць, што яго новы буйны твор значна мацнейшы за папярэдні, які называецца “Мова”.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя