Яраслаў Качыньскі: Мусім спыніць вострыя палітычныя спрэчкі



Старшыня кіруючай у Польшчы партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі заклікае спыніць палітычныя спрэчкі да часу завяршэння візіту ў Польшчу Папы Францішка. Паводле палітыка, пасля Вялікадня маршалак Сойму сустрэнецца ў гэтай справе з прадстаўнікамі парламенцкіх фракцыяў.

«У цяперашняй складанай сітуацыі ў Еўропе, усе бакі павінны адмовіцца ад вострых палітычных спрэчак і публічнага высвятлення адносінаў», – заклікаў падчас прэс-канферэнцыі Яраслаў Качыньскі.

Звяртаемся да парламенцкіх партыяў, а таксама пазапарламенцкіх, каб мы супольна вырашылі, што ў гэтай сітуацыі, якая зараз паўстала ў Еўропе – і на Заходзе, і на Усходзе, не праводзіць, да канца візіту Святога Айца ў Польшчы, вострага палітычнага змагання і спрэчак. Не будзем мы выносіць нашых спрэчак навонкі. Будзем паводзіцца, як гэта трэба рабіць у надзвычайнай сітуацыі, бо маем сёння відавочна надзвычайную сітуацыю.

Папа Францішак адведае з візітам Польшчу падчас Сусветных Дзён моладзі, якія запланаваныя сёлета на ліпень.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя