Балахоўцы. Берасце. 1920
Не толькі нараджэнцы Берасцейшчыны спрычыніліся да дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, але і сам горад пакінуў след у падзеях тых часоў.
Балахоўцы ў амерыканскай форме пазуюць у Берасцейкай крэпасці. 1920
Справа ў тым, што атрад генерала Станіслава Булак-Балаховіча пэўны час дыслакаваўся ў Берасцейскай крэпасці.
Штаб групы Булак-Балаховіча. Берасце. 1920
Падрабязней распавядае мясцовы краязнаўца Ігар Бараноўскі:
– У свой час Алег Латышонак агучыў тэзу, што Берасце, Берасцейская крэпасць – гэта месца, дзе была створана першая рэальная спроба стварэння сапраўднага беларускага войска. Сюды прыйшоў Асобы атрад БНР пад кіраўніцтвам генерала Станіслава Булак-Балаховіча, у Берасцейскай крэпасці гэтыя атрады прайшлі перафармаванне.
Булак-Балаховіч быў кіраўніком асобнага атрада БНР у краінах Балтыі.
Булак-Балаховіч і польскія афіцэры. 1920
Праўда пасля перадыслакацыі ў Берасце, ужо падпарадкоўваўся польскаму камандванню.
Генерал-маёр Станіслаў Булак-Балаховіч з чынамі штаба яго атрада. Чарэмха. 1920
Булак-Балаховіч са сваёй другой жонкай Гердай фон Герхард. Берасце. 1920
У горадзе існуюць так званыя “Балахоўскія могілкі” ў мікрараёне Рэчыца, дзе пахаваныя жаўнеры ягонага атрада.
На месцы могілак усталяваныя мемарыяльныя знакі на беларускай і польскай мовах.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота pawet.livejournal.com, by-mohilki.livejournal.com