Павал Коваль: Еўропа няздольная прымусіць Расею закрыць украіна-расейскую мяжу



Кіраўнік расейскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў у чарговы раз аспрэчыў паведамленні пра датычнасць расейскіх вайскоўцаў да ўзброенага  канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас выступу ў Вашынгтоне заявіў, што Расея трэніруе, узбройвае і фінансуе сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, пра што сведчаць новыя здымкі.

На думку былога еўрадэпутат Павала Коваля:

– Канфлікт ва Украіне абвастраецца, а Еўропа і свет далей няздольныя прымусіць Расею закрыць украіна-расейскую мяжу.

28 жніўня Пятро Парашэнка заявіў пра факт знаходжання на тэрыторыі Украіны расейскіх войскаў.

Напярэдадні НАТО распаўсюдзіла новыя спадарожнікавыя здымкі, якія сведчаць аб знаходжанні ва Украіне расейскіх войскаў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя