Дзень Волі ў Гайнаўцы



У Гайнаўцы святкавалі 98-ыя ўгодкі ўзнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі. У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы пачулі між іншым расповед пра выхадцаў з Падляшша, якія спрычыніліся да тых гістарычных падзеяў. Пра Язэпа Варонку ды Міколу Дзямідава расказаў прафесар Алег Латышонак.

DSC03263

Удзельнікі святкавання пабачылі таксама фільм Радаслава Дамброўскага “Вольны”, прысвечаны выдатнаму беларусу Юры Туронку. Сустрэча пачалася з гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Яўген Янчук: Напрыканцы 90-х – напачатку 2000-х гадоў рэгулярна адбываліся агульнагарадскія святкаванні 25 сакавіка. З цягам часу, калі ў Беластоку, грамадска-палітычным цэнтры рэгіёну, пачалі ладзіцца Дні Волі, гэтая традыцыя неяк заціхла.

Жыхар Гайнаўкі: Мы прыйшлі святкаваць. Гэта вялікае свята. Жыхарам Гайнаўкі, беларусам, ну як не прыйсці. Калі адбываюцца імпрэзы, то я прыходжу, цікава пабачыць, люблю беларускую музыку.

DSC03256

DSC03276

На завяршэнне святочнай сустрэчы ў Гайнаўцы ўдзельнікам святкавання заспяваў вядомы бард Алег Кабзар.

DSC03281

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара