Дэпутат Чыквін спадзяецца на паглыбленне супрацоўніцтва Польшчы з Беларуссю



Новы этап ў польска-беларускіх стастунках ў сувязі з візітам міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея вітае дэпутат ад сацыял-дэмакратаў Яўген Чыквін.

“Палітыка ізаляцыі Беларусі не прынесла ніякіх станоўчых   вынікаў. спадзяюся на паглыбленне супрацоўніцтва таксама на узроўні парламентаў краін”, – кажа Яўген Чыквін – старшыня ініцыяванай год таму ў Польскім Сейме групы дэпутатаў супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь.

Палітыка ізаляцыі, санкцый у адносінах Беларусі не прынесла вынікаў, але гэта не значыць, што ў размовах і кактактах не трэба гаварыць пра дмакратычныя каштоўнасці і свабоды.

 Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пабываў з двухдзённым візітам ў Варшаве на запрашэнне польскага боку. Напярэдадні ён сустракаўся з кіраўніком польскай дыпламатыі Радаславам Сікорскім і віцэ-прэм’ерам Янушам Пехацінскім.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота polradio.pl