У Бярозаўскім раёне шмат вёсак трапілі ў разрад „неперспектыўных”
Выміраюць не толькі дальнія ад райцэнтра вёскі, але і блізкія. Адна з такіх вёсак Жычын, дзе жыве каля 100 чалавек.
Яна знаходзіцца ў 18 кіламетрах ад Бярозы. З выгодаў толькі крама, далейшае існаванне якой пад пытаннем. Аўтобус ходзіць 2 разы на тыдзень, медычнага пункта школы ці клуба тут няма. Месцамі дрэнныя дарогі. моладзь бяжыць ў горад, кажуць людзі:
– П’юць ад безвыходнасці. Лука сеў на шыю – дваццаць гадоў і ніяк не можам пазбыцца ад яго.
– Працуем. А маладым няма занятку ніякага.
– Каму мы патрэбныя?
– Даяркай рабіла 30 гадоў, а пенсія няважная – 2 мільёны. Так і жывем – пераіваемся.
[Not a valid template]
Як пажартаваў украінец Валер Сахарчук, які прыехаў у Жычын некалькі гадоў таму, беларускую сельскую гаспадарку давядзецца падымаць украінцам. Маладыя беларусы за гэтыя грошы працаваць не хочуць.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя