Вялікдзень у грэка-каталікоў Берасця (фотарэпартаж)
Вернікі як мінімум трох канфесій гэтымі выходнымі адзначалі Вялікдзень. У Беларусі гэта грэка-каталікі, рыма-каталікі і частка пратэстанцкіх цэркваў. На радзіме Уніі, у Берасцейскай грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, на святочныя ўрачыстасці сабраліся каля сямідзесяці чалавек. Да прыхаджан і ўсіх астатніх людзей, якія святкуюць Вялікдзень, звярнуўся айцец Ігар Кандрацьеў:
— Дзякуем Богу за гэтая сьвята. Мы вельмі ўдзячныя Богу, што гэтае свята існуе, дзякуем за гонар, што мы можам святкаваць яго, мы ўдзячныя Богу за тое, што Хрыстос уваскрос і чакаем, што сітуацыя і ў нашай краіне і ўвогуле ў свеце палепшыцца. Дзякуем Богу за усіх нашых сяброў і за нашых парафіянаў.
Пад час набажэнства прагучалі Велікодныя віншаванні па-беларуску, украінску, грэцку, на латыні, па-англійску, італьянску і нават на заходне-палескай гаворцы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Алеся Лугавая