Малітоўная сустрэча выпускнікоў на Грабарцы



Гэта духоўная падрыхтоўка да экзаменаў – кажуць удзельнікі сустрэчы на Святой Гары Грабарцы. Тут прайшла штогадовая малітоўная сустрэча сёлетніх выпуснікоў сярэдніх школаў. На працягу трох дзён маладыя людзі супольна маліліся і працавалі, дапамагалі мясцоваму жаночаму манастыру:

— Я б хацела памаліцца, каб доры здаць выпускныя іспыты, каб былі добрыя вынікі, каб Бог дапамог нам здаць.

— Калі чалавек верыць у Бога, дык трэба прыехаць і памаліцца. Я яшчэ  да канца не ведаю, куды буду паступаць, усё думаю. Мода тут такое месца, дзе можна спакойна падумаць і таму я сюды прыехаў.

— Я моцна турбуюся і таму хачу, каб гэтая мая малітва тут дапамагла мне.  

У сёлетняй малітоўнай сустрэчы на Грабарцы ўдзельнічалі каля двухсот навучэнцаў сярэдніх школаў з Бельска-Падялшскага, Беластока ды Гайнаўкі. Маладыя людзі пабачылі таксама перфарматыўнае чытанне «Попел і памяць» Тэатра «Чрэва» пра пацыфікацыю беларускіх вёсак атрадамі Рамуальда Райса «Бурага».

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае радыё Рацыя

Фота аўтара