Чарговая сустрэча аматараў “Берасцезнаўства”
„Нацыянальна-вызваленчы рух у 20-30-ыя гады мінулага стагоддзя на Берасцейшчыне” – сустрэча пад такой назвай у межах адукацыйнага цыклу „Берасцезнаўства” адбудзецца 29 сакавіка ў горадзе над Бугам. Яе арганізуюць сябры культурна-асветніцкай установы „Аазіс”.
Адна з арганізатараў мерапрыемства Ірына Чаркасава адзначыла, што ўдзельнікі курса вельмі цікавяцца гісторыяй роднага горада:
– Гэта пытанне было ўзнята яшчэ на першым семінары нашай праграмы, і ўдзельнікі вырашылі паглыбіцца ў гэтае пытанне, гісторыю. Таму мы запрасілі спецыялістаў з гэтай сферы, каб даведацца пра больш цікавыя факты гэтага нацыянальна-вызваленчага руху.
Экспертам на сустрэчы выступіць кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выкладчык берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Аляксандр Савіч. Мерапрыемства пройдзе на офісе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Уваход вольны. Пачатак у 18.30.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце