ЗША разлічваюць на ўмацаванне супрацы з Беларуссю



Злучаныя Штаты Амерыкі разлічваюць на ўмацаванне супрацоўніцтва з Беларуссю на двухбаковым і міжнародным узроўні, заявіў намеснік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпентэр 29 сакавіка на сустрэчы з журналістамі ў Менску.

2-predstavitel-pentagona-majkl-karpenter-vyskazalsja-o-probleme-kryma-i-vsej-ukrainy-v-jekskljuzivnom-intervju

Карпентэр падкрэсліў, што палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі заўсёды заключалася „ў няўхільнай падтрымцы яе незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама яе імкнення забяспечыць у сябе большы росквіт і стабільнасць”.

Прадстаўнік ЗША таксама адзначыў, што за апошнія шэсць месяцаў Злучаныя Штаты пабачылі з боку ўрада Беларусі курс на дэмакратызацыю краіны і прагрэс у дэмакратычных працэсах. Гэта перш за ўсё: вызваленне палітвязняў у жніўні мінулага года і мірнае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў.

На 30 сакавіка ў намесніка памочніка міністра абароны ЗША запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Майкл Карпентэр знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам 28—30 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сайта fishki.net