Менск з’явіцца на білбордах у Рызе і Тбілісі



На білбордах у Рызе і Тбілісі будуць рэкламаваць Менск, паведамілі ў Інфармацыйна-турысцкім цэнтры „Менск”.

Як патлумачылі спецыялісты, у сталіцах Латвіі і Грузіі з’явяцца білборды «Менск чакае вас» з выявамі «Менск-Арэны», Траецкага прадмесця, так званай брамы Менска і іншых вядомых месцаў. Гэта дапаможа прадэманстраваць турыстычны патэнцыял Менска за мяжой і запрасіць патэнцыйных турыстаў у Беларусь. Акрамя гэтага, плакаты, якія рэкламуюць Рыгу і Тбілісі, з’явяцца на менскіх вуліцах, перадае БелТА.

Раней Менск абмяняўся рэкламнымі плакатамі з Санкт-Пецярбургам, дзе пры падтрымцы Камітэта па развіцці турызму і Камітэта па друку і ўзаемадзеянню са сродкамі масавай інфармацыі з’явілася 10 білбордаў з выявай славутасцяў беларускай сталіцы.

Распрацоўкай білбордаў займаліся спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Менскрэклама».