Трэнінг вуснай гісторыі ў Гародні
У Гародні з 29-30 сакавіка праходзіць трэнінг для тых, хто хоча заняцца вывучэннем вуснай гісторыі. Навучанне праходзіць два вечары ў краме «Цудоўня», што на Вялікай Траецкай. Трэнінг праводзяць гісторыкі, адмыслоўцы ў правядзенні палявых даследаванняў.
Якое значэнне мае вусная гісторыя для Беларусі кажа адна з супрацоўніц архіву вуснай гісторыі Таццяна Касатая:
— Дзякуючы такому праекту як Беларускі архіў вуснай гісторыі ўсё больш і больш пашыраецца выкарыстанне вуснай гісторыі, выкарыстанне інтэрв′ю ў тых ці іншых даследаваннях, але Гародня гэта сапраўды такі больш прагрэсіўны прыклад у параўнанні з іншымі гарадамі, бо тут, цягам ўжо некалькіх нават дзесяцігоддзяў, вядзецца запіс успамінаў і яны не проста запісваюцца, але яшчэ і друкуюцца і на аснове гэтых успамінаў пішуцца навуковыя працы.
Гэтай восенню Архіву вуснай гісторыі спаўняецца 5 гадоў. За гэты час сабрана ўжо каля адной тысячы інтэрв’ю, якія дапаўняюць пісьмовыя звесткі, а часам даюць карыстальнікам архіву ўбачыць тое, чаго няма ў пісьмовай гісторыі. Уваход на трэнінг вольны, але удзельнікі могуць добраахвотна ахвяраваць на развіццё праекту.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя