У Полацку пачала працу школа купальскіх традыцыяў



На ўступных занятках навучэнцы паглядзелі ў канатэатры «Радзіма» дакументальны фільм „Купальскія традыцыі Полаччыны”. Ініцыятарам стварэння школы выступіў Полацкі райвыканкам. Кажа дырэктар Полацкага музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Вольга Дамаскіна:

– У канатэатры паказваюць кіно пра Купалле. У цэнтры рамёстваў робяць майстар-класы па пляценню купальскіх вянкоў і вырабу абярэгаў. У бібліятэцы распавядалі пра кветкі і зёлкі. Майстар-класы больш-менш нармальна праходзілі, арганізавана, дзяўчаты падрыхтаваліся і зрабілі ўсё што маглі.

Наведваць школу могуць усе жадаючыя. Выпуск школы купальскіх традыцыяў з уручэннем спецыяльных сертыфікатаў адбудзецца 6 ліпеня на тэрыторыі комплексу „Полацкі Стоўнхэндж”, які размешчаны ў раёне вёскі Бікульнічы. У гэтым магічным месцы ў ноч з 6 на 7 ліпеня выпускнікі змогуць прадэманстраваць атрыманыя навыкі, падзяліцца ведамі з мясцовымі жыхарамі і гасцямі свята, разам весела адпачыць.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя