Майстар-клас па агучцы фільмаў на Мова Нанова ў Варшаве



Беларускі грамадскі актывіст, кіраўнік кампаніі «КіНАКОНГ», Андрэй Кім завітаў на варшаўскія заняткі Мова Нанова, дзе правёў майстар-клас па агучцы фільмаў на беларускай мове, якой займаецца апошнія паўтары гады. «За дваццаць год існавання незалежнай Беларусі ў пракаце не з’явілася аніводнага фільму на беларускай мове і я вырашыў, што трэба з гэтым нешта рабіць», — кажа Андрэй Кім.

— Мы з маімі сябрамі і калегамі вырашылі, што можна пачаць сваю студыю агучкі, якая будзе прынамсі часткова кампенсаваць гэты недахоп. Пакуль яны не ў кінатэатрах, можа пакуль яны не ў пракаце, але прынамсі ёсць альтэрнатыва.

«У Беларусі 35% насельніцтва дэкларуе, што дома размаўляюць на беларускай мове. Гэта вялізны рынак і, не зважаючы на тое, што мы працуем на аматарскім узроўні, нашая праца мае вельмі вялікі патэнцыял», — дадае Андрэй Кім.

У сваёй адзінай у Беларусі афіцыйнай студыі па агучцы фільмаў на беларускую мову Андрэй Кім са сваёй камандай агучылі ўжо болей за 20 поўнаметражных фільмаў, а таксама кароткаметражныя фільмы, трэйлеры і ролікі.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава