На ўліку КДБ


Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.

Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.

Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.

Чытаем, слухаем і ўражваемся…

Уладзіслаў Ахроменка


Справы 1960-1976 г. “Савок” за мяжой. “Выязныя” і “невыязныя”

таму

Шматлікія інструкцыі для камітэтчыкаў, якія суправаджалі групы савецкіх грамадзянаў за мяжу, нагадваюць надпіс на вуліцы блакаднага Ленінграда: “Пры артабстрэле гэты бок вуліцы найбольш небяспечны, а той бок – увогуле капец!”


Справа 1970 г. Ватыкан, КГБ і кардынал Караль Вайтыла

таму

У кнізе Уінстана Чэрчыля “Другая сусветная вайна” ёсць радкі, якія красамоўна тлумачыць стаўленне савецкай улады да Ватыкана.


Справа 1947 г. Вязні Бухенвальда як ворагі савецкай улады

таму

Змагацца з “гідрай фашызму” можна было толькі на франтах так званай «Вялікай Айчынай», пад мудрым кіраўніцтвам Камуністычнай партыі, ці хаця б у партызанскіх атрадах, пад кіраўніцтвам той жа партыі. Усе самадзейныя змаганні -- то бок без палітрукоў, асабістаў і кіраўнікоў партарганізацый, -- выглядалі занадта падазронымі, каб выдаваць на праўду.


Справа 1970 г. Чуткі і плёткі: як з імі змагацца і як накіроўваць

таму

Савецкія чэкісты вельмі ўважліва адсочвалі чуткі, што цыркулявалі ў грамадстве і, пры патрэбе, тым жа грамадствам праз чуткі маніпулявалі.


Справа 1948 г. “Ніякай літасці паразітам і лайдакам!..” Як савецкая ўлада змагалася з “дармаедамі”

таму

Вызваленне Еўропы ад гітлераўскай чумы надта адмоўна паўплывала на вызваліцеляў. Асабліва гэта тычылася тых вызваліцеляў, якія паходзілі з вёсак.


Справа 1938 г. Прыгоды наркома-тапельца. Як чэкісты лавілі ўласнага начальніка

таму

Век чэкіста-начальніка часоў Вялікага Тэрору быў нядоўгім. Карказломны ўзлёт з нізавых тэрытарыяльных структур на начальніцкую пасаду, неабмежаваная ўлада, арданы і “ромбы” ў пятляцах… Але аднойчы ўначы такога чэкіста звозілі на непрыкметай “эмцы” ў турму роднага ведамства.


Справы 1937-1938 г. “Леў Давыдавіч Троцкі, агент гестапа”, альбо Сумяшчэнне несумяшчальнага

таму

Багата спраў часоў Вялікага Тэрору ўражваюць найперш абсурднасцю абвінавачванняў.


Справы 1985-1991 г. Як дэградаваў КГБ СССР

таму

У познім Савецкім Саюзе кепска працавала ўсё ці амаль усё.


Справа 1949 г. Савецкія людзі супраць заходняй кінематаграфічнай заразы

таму

Пасляваенная эпоха запомнілася савецкім людзям чарговымі рэпрэсіямі, чэргамі па хлеб,…


Справы 1988 г. Эколагі як ідэалагічныя дыверсанты супраць савецкай эканомікі

таму

Эканоміка развітога сацыялізму няўлоўна нагадвала гаспадарчы лад качавых плямёнаў.