У Гародні пачаўся працэс над абаронцам прадпрымальнікаў



У Гародні ў абласным эканамічным судзе пачаліся папярэднія слуханні па справе зэльвенскага прадпрымальніка Віктара Ламекі. Віктар спрабуе апратэставаць штрафы, якія на яго наклала гарадзенская абласная падатковая інспекцыя. Сума штрафаў перавысіла 70 мільёнаў рублёў і судовыя выканаўцы ўжо забралі тэлевізар з хаты прадпрымальніка і аўтамабіль яго жонкі.

Lam

На фота: Віктар Ламека

На папярэднім слуханні Віктар спрабаваў даказаць, што палову тэрміна, па якім быў накладзены штраф, яго фізічна не было ў Беларусі.

Кажа Віктар Ламека:

– Зараз  я ўвесь час знаходжуся пад прэсінгам выканаўчых органаў, якія імкнуцца спагнаць з мяне 70 млн. рублёў.

4076716a-f910-4315-afd7-5cbbb65c3653

На фота: Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч:

– Я бачу да чаго хіліць суддзя, ён вельмі акуратна складвае Віціны доказы адсутнасці ў Беларусі (г.зн. немагчымасць гандляваць увогуле), каб гэтыя дні адняць. Хоць для мяне з’яўляецца відавочным, што фактаў фальсіфікацыі, калі Ламекі не было ў краіне, а падатковая яму гэта залічыла, дастаткова для таго, каб увогуле разваліць гэтую справу.

Мікалай Аўтуховіч лічыць, што гэтая справа адмыслова сфальсіфікаваная гарадзенскай падатковай для таго, каб спагнаць грошы за тое, што хлопец займаецца абаронай іншых прадпрымальнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня