У Польшчы знясуць 500 савецкіх помнікаў?
Улады Польшчы плануюць знесці каля 500 савецкіх помнікаў па ўсёй краіне. Пра гэта ў інтэрв’ю парталу Onet.pl паведаміў Лукаш Камінскі, кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП), які займаецца расследаваннем злачынстваў супраць польскага народа.
Гаворка ідзе пра помнікі падзякі Савецкаму Саюзу, якія былі пабудаваныя Чырвонай Арміяй ў грамадскіх месцах. «Захаванне гэтых помнікаў з’яўляецца следствам незавершанасці ў Польшчы пераўтварэнняў пачатку 1990-х. Гэта была фатальная памылка, якая ўжо шмат гадоў дае паліва, якое выкарыстоўваецца ў прапагандзе і правакацыях, нацэленых супраць нашай радзімы», – падкрэсліў кіраўнік ІНП. Пры гэтым мемарыялы, пад якімі пахаваны парэшткі савецкіх салдат, будуць ўзятыя пад дзяржаўную ахову.
Паводле яго слоў, ІНП будзе стымуляваць мясцовыя ўлады да знішчэння манументаў, якія не адпавядаюць поглядам Інстытута, яшчэ да таго, як з’явіцца адпаведны закон. «На мой погляд, у нас ёсць вялікі шанец на поспех», – адзначыў Камінскі.
Цягам апошніх гадоў у Польшчы быў апаганены шэраг савецкіх мемарыялаў, у тым ліку тых, дзе пахаваныя целы салдат Чырвонай Арміі. У лістападзе 2015 года ў Мінабароны Расеі заяўлялі, што польская дзяржава лідыруе ў Еўропе па колькасці выпадкаў вандалізму ў дачыненні да савецкіх і расейскіх пахаванняў. МЗС, у сваю чаргу, заклікаў Варшаву прыняць меры па належнай ахове помнікаў.