У Маямі Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал



Беларуска Вікторыя Азаранка (на сёння 8-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў фінал турніру черыі „Прэм’ер”, што праходзіць у амерыканскім Маямі. У паўфінальным паядынку яна ўзяла верх над іншай фаварыткай гэтых cпаборніцтваў і звышпрынцыповай суперніцай – немкай Ангелікай Кербер (трэцяй ракеткай свету). На афармленне вікторыі Азаранцы спатрэблілася дзве партыі – 6:2, 7:5. Многія аналітыкі лічаць, што менавіта Азаранка і Кербер павядуць змаганне бліжэйшым часам за тытул мацнейшай ракеткі свету.

У фінале турніру ў Маямі Азаранка пазмагаецца з ветэранкай – расейскай тэнісісткай Святланай Кузняцовай (19-ы нумар рэйтынгу), якая ўжо даўно не дабіралася да вырашальных матчаў такога роўню. Гульня пройдзе 2 красавіка і пачнецца а восьмай вечару паводле беларускага часу.

Тым часам стала ведама, што Вікторыя Азаранка знялася з турніру TEB BNP Paribas Istanbul Cup у Стамбуле, які запланаваны на 18-24 красавіка, з-за нестабільнай абстаноўкі і высокай пагрозы тэрактаў у Турцыі. Раней ад удзелу ў турніры ўжо адмовіліся Каміла Георгі, Ірына Фальконі і Люсі Градзецка.ВТА, нагадаем, вырашыла не штрафаваць спартовак, якія вырашылі адмовіцца ад удзелу ў спаборніцтвах з меркаванняў бяспекі.